25.10.2016
На 10 беспрацоўных у Мінску прыпадае 12 вакансій. Такія звесткі апублікаваў Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Стабільнай застаецца патрэбнасць у кадрах у сферах аховы здароўя, адукацыі, гандлю і паслуг. А вось жадаючых уладкавацца на рабочыя спецыяльнасці на рынку працы больш, чым прапаноў. Разам з тым, з пачатку года на пастаянную працу ў сталіцы працаўладкавана звыш 11-ці тысяч беларусаў.
Падзяліцца:

Вверх