21.06.2016
У Мінск пачынаюць прыбываць дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Кожную вобласць на сустрэчы пяцігоддзя прадстаўляюць 350 чалавек. Гэта людзі розных прафесій і ўзростаў - амаль поўны зрэз беларускага грамадства. Ужо заўтра яны падвядуць вынікі мінулага пяцігоддзя, а таксама вызначаць будучы курс краіны. Супрацоўнікі МНС, МУС, Мінтранса і ўрачы перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Месцы афіцыйных мерапрыемстваў возьмуць пад кругласутачную ахову. Падчас Пятага Усебеларускага народнага сходу будзе працаваць гарачая тэлефонная лінія. Заўтра з 11 да 18 і ў чацвер з 10 да 13 гадзін усе ахвотнікі могуць патэлефанаваць, каб задаць свае пытанні і выказаць пажаданні.
Падзяліцца:

Вверх