Новы метад навучання выпрабавалі ў ліцэі БДУ. Заняткі па фізіцы зараз запісваюцца з дапамогай спецыяльнага робата і публікуюцца на сайце ліцэя. Перад тым, як відэаўрок з"явіцца ў Інтэрнэце, выкладчык манціруе яго і дапаўняе табліцамі і формуламі. Гэта вялікая дапамога для тых, хто забыў матэрыял або наогул прапусціў занятак. Вынік - лепшыя балы на рэпетыцыйным этапе ЦТ. Зараз у ліцэі плануюць выпрабаваць абсалютна новую форму заняткаў - перавернуты ўрок. Вучні загадзя вывучаюць матэрыял на сайце і робяць тэставыя заданні, а ўжо на занятку абмяркоўваюць з выкладчыкам усе складанасці тэмы.