24.08.2016
Моцнае землетрасенне адбылося ў Італіі. Магнітуда штуршкоў складала шэсць з паловай балаў. Падземныя ўдары адчуваліся нават у сталіцы краіны - Рыме, хоць да яе больш за 100 кіламетраў. Паводле апошняй інфармацыі, 21 чалавек загінуў, больш як 100 лічацца знікшымі без вестак. Аднак колькасць загінуўшых і пацярпелых будзе расці - пад заваламі застаюцца людзі. У раёнах бедства прадаўжаюцца выратавальныя аперацыі. Пасольства Беларусі ў Італіі адсочвае сітуацыю і ўдакладняе, ці ёсць сярод пацярпелых грамадзяне нашай краіны.
Падзяліцца:

Вверх