14.11.2016
Сёння Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з добраўпарадкаваннем і перспектывамі развіцця Магілёва. Падчас рабочай паездкі Прэзідэнту далажылі аб выкананні яго даручэнняў аб добраўпарадкаванні і архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі мікрараёнаў і асноўных транспартных магістраляў абласнога цэнтра. Адзін з пунктаў наведвання - аўтамабільны мост праз Днепр. Асноўныя працы па добраўпарадкаванні Магілёва павінны быць завершаныя да 2020 года - такую задачу паставіў Кіраўнік дзяржавы. Таксама чакаюць Аляксандра Лукашэнка на прадпрыемстве "Магілёўхімвалакно". Там Прэзідэнт азнаёміцца з арганізацыяй працы і пагутарыць з прадстаўнікамі працоўнага калектыву.
Падзяліцца:

Вверх