У кітайскім Харбіне сёння адкрыўся пяты сезон Міжнароднага тыдня моды. Упершыню ўдзел у шоу бяруць і беларусы. Нашу краіну прадстаўляе Марына Давыдава. Нягледзячы на тое што дзясяткі брэндаў з усяго свету ў асноўным пакажуць уборы сезона вясна-лета, віцебскі дызайнер прывезла ў Харбін рэчы і з зімовай калекцыі. Беларусы выйдуць на подыум 14 студзеня з калекцыяй для аўталэдзі. У аснове аўтамабільная тэматыка: нумары, маторы, а гарлавіны і ніз вырабаў нагадваюць акружнасць руля.