У Гродне ля мемарыяльнага комплексу сёння ўрачыста перапахавалі астанкі каля 2 тысяч чырвонаармейцаў.Астанкі былі эксгумаваныя ў апошнія два гады на месцы былога лагера для ваеннапалонных. Пошукавыя працы тут вядуцца з 2008 года. За ўвесь гэты час выяўленыя астанкі больш як 4 тысяч чалавек, загінуўшых і памерлых ад ран у палоне. Атрымалася ўстанавіць імёны 20 чалавек, працягваецца пошук іх сваякоў. Працы на гістарычных аб"ектах у Гродзенскай вобласці прадоўжацца да канца кастрычніка.