Спартыўныя балельшчыкі Гродна змаглі на свае вочы ўбачыць сваіх куміраў. Тут сёння ўшаноўвалі прызёраў і ўдзельнікаў Алімпіяды. Не абышлося і без прыемных падарункаў - супрацоўнікі беларускай пошты перадалі 60 кілаграмаў лістоў з віншаваннямі: усяго больш як 9 000 лістоў і паштовак. Спартсмены абяцалі прачытаць усе. Абмеркавалі і будучыню беларускага спорту. У перспектыве - абнаўленне інфраструктуры па падрыхтоўцы спартсменаў у кулявой стральбе, а таксама веславанні на байдарках і каноэ.