22.12.2015
Тысячы цацак, планшэты, мікраскопы, ветрагенератары і магчымасць самім сканструяваць робата. У Гродне адкрыўся першы ў Беларусі адукацыйны мультыцэнтр. Яго запуск адбыўся ў рамках трансмежнага праекта паміж Польшчай і Беларуссю на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі. Паводле слоў арганізатараў, скарыстацца магчымасцямі мультыцэнтра могуць усе ахвотнікі і, што важна, незалежна ад узросту. Хоць, безумоўна, акцэнт зроблены на развіццё талентаў у дзяцей.
Зараз у цэнтры 50 месцаў і 8 лабараторый па самых розных кірунках. Ёсць нават магчымасць вывучаць мастацтва і запісваць свае ўласныя музычныя кампазіцыі. Працуе фотастудыя і аддзяленне робататэхнікі.
Падзяліцца:

Вверх