У Гродзенскай вобласці з поспехам завяршыліся камандна-штабныя вучэнні па тэрытарыяльнай абароне. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі выканкама, практычна ўсіх сілавых ведамстваў, родаў і відаў войскаў. Згодна з планам вучэнняў, становішча максімальна наблізілі да рэальнага. Удзельнікі адпрацавалі навыкі блакіравання і знішчэння дыверсійна-разведвальных груп і пазапраўных узброеных фарміраванняў, аховы аб"ектаў тэрытарыяльнай абароны, падтрымання ваеннага становішча. Выснова - беларускія сілавікі паказалі здольнасць і гатоўнасць прымаць своечасовыя рашэнні ў складаным становішчы і кіраваць падначальнымі сіламі тэрытарыяльнай абароны.