5 зал, 10 сталоў і эндаскапічны цэнтр. У Гомельскай абласной клінічнай бальніцы пасля рэканструкцыі адкрыўся аперацыйны блок. На рамонт пайшло менш як год і 8 мільярдаў рублёў. Сучаснае лапараскапічнае абсталяванне з"явілася і ў аперацыйнай экстраннай хірургіі. Большасць аперацый тут будуць выконваць малаінвазіўным метадам - з мінімальнымі разрэзамі. Пасля такіх умяшанняў пацыенту патрабуецца менш часу на рэабілітацыю.