У Гомелі прайшла рэспубліканская алімпіяда па сястрынскай справе сярод навучэнцаў медкаледжаў. Пазмагацца за званне лепшага прыехалі 16 каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сваё майстэрства прадэманстравалі 48 будучых медыцынскіх сясцёр, фельчараў-акушэраў, памочнікаў урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе. Лепшай медсястрой стала навучэнка Гомельскага медкаледжа. Каманднае першае месца - у Мінскага медыцынскага каледжа. А вось гамяльчане разам з камандай з Маладзечна падзялілі другое месца.
Папярэдняя алімпіяда па сястрынскай справе прайшла ў 2011 годзе, тады яе прымаў Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж.