У Гомелі ажылі самыя вядомыя гарадскія скульптуры. У новыя для сябе ролі ўжываюцца акцёры народнай студыі-тэатра "Класік". Рабочы і сялянка, княгіня Паскевіч, прыбіральшчыца, студэнтка - у іх арсенале ўжо 12 жывых манументаў. На тое, каб зрабіць аднаго акцёра бронзавым, патрэбна каля трох гадзін. Прахожыя пасля першага шоку імкнуцца зрабіць селфі з жывымі скульптурамі. Зараз у тэатры працуюць над новымі вобразамі, якія ажывуць ужо ў гіпсе.