01.06.2016
У Дзень абароны дзяцей у Беларусі праходзяць дабрачынныя акцыі, марафоны і культурныя мерапрыемствы. Каля сотні дзяцей-сірот і малых з парушэннем слыху сёння змаглі пабываць у адным са сталічных аквапаркаў. Тут, у цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле, 1 чэрвеня школьнікаў з усёй краіны сустракаюць ужо другі год запар. Сёння наведванне бясплатнае. А на працягу ўсяго года дзеці са спецшкол могуць наведваць аквапарк з 50% зніжкай.
У Беларусі 1 мільён 800 тысяч дзяцей. Летась іх нарадзілася амаль 120 тысяч, і гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх