У дзень 95-годдзя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі 95 акцябрат прынялі ў піянеры. Урачыстая лінейка "Салют, Піянерыя!" адбылася на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску. Юныя піянеры атрымалі свае першыя даручэнні - прыняць удзел у агульнапіянерскай экалагічнай акцыі "Адновім лясы Беларусі" і пасадзіць у Цэнтральным батанічным садзе першыя сем саджанцаў. Усяго ў святочнай лінейцы прынялі ўдзел больш за 500 юных лідараў піянерскіх дружын з усіх рэгіёнаў краіны.