Сёлета Польшча пачне рэканструкцыю пункта пропуску "Бераставіца-Баброўнікі".
У міжнародным пункце пропуску "Брузгі" сустрэліся кіраўнікі мытных ведамстваў Беларусі і Польшчы. Сярод іншага гаворка ішла аб укараненні большай колькасці аўтаматычных сістэм для мытнага кантролю. Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне паскорыць перасячэнне мяжы як для грузаў, так і для турыстаў. Дарэчы, мытныя ведамствы рашуча настроены спрыяць павелічэнню колькасці турыстаў, якія перамяшчаюцца праз Аўгустоўскі канал. Гаворка ідзе аб пачатку рэканструкцыі пункта пропуску "Бераставіца-Баброўнікі". Сёлета польскі бок пачне ўладкаванне сваёй часткі мяжы. З беларускага боку работы ўжо завершаны.
Таксама ішла размова аб развіцці транзітнай сістэмы для праекта "Шаўковага шляху", які дазволіць істотна падняць узровень грузавых патокаў праз Беларусь.