15.12.2015
16 гадзін вяшчання за суткі, прамыя трансляцыі, ток-шоу і свежыя навіны. Сёння з сямі раніцы афіцыйна пачаў працу новы рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4. Брэст". Кантэнт новай медыйнай пляцоўкі складуць у першую чаргу праекты, створаныя карэспандэнтамі, рэжысёрамі і аператарамі тэлерадыёкампаніі "Брэст". А героямі рэпартажаў можа стаць амаль кожны жыхар рэгіёна. У вяшчальную сетку ўвойдуць мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы, дакументалістыка. Асаблівую ўвагу нададуць гісторыі і культуры рэгіёна.
Падзяліцца:

Вверх