04.07.2016
Парад рэтрааўтамабіляў і матацыклаў розных эпох. У Брэсце адбыўся аўтапрабег у гонар святкавання 80-годдзя ўтварэння ДАІ. На галоўнай плошчы горада госці свята маглі не толькі разгледзець кожную з дваццаці мадэляў, але і пракаціцца ў своеасаблівай машыне часу. Многія з машын сабраныя самімі інспектарамі. Тут жа навочна паказалі эвалюцыю ДАІ: як змянялася форма і якія сучасныя прылады дапамагаюць гарантаваць бяспеку на дарозе сёння. У дзень нараджэння інспектары таксама праверылі гараджан на веданне правіл дарожнага руху і раскрылі некаторыя сакрэты выяўлення парушальнікаў хуткасных рэжымаў на дарозе.
Падзяліцца:

Вверх