04.11.2015
У батанічным садзе рыхтуюцца да трапічнага карнавала архідэй. Фаленопсіс, Ванда, Катлея, Лелія і сотні іншых відаў гэтай расліны. Аранжарэя пад шкляным купалам аддадзеная найстаражытнейшай кветцы. У свеце сёння налічваецца ад 25 да 30 тысяч прыродных відаў архідэй. Столькі ж гібрыдных, створаных селекцыянерамі.
На выставе прадстаўленыя гатункі і віды, якія выраслі ў батанічным садзе ва ўмовах набліжаных да прыродных. І парадку ста дзікіх экзатычных відаў - так званыя калекцыйныя расліны, дадзеныя Беларускім клубам аматараў архідэй.
Падзяліцца:

Вверх