У Мінску адкрыўся форум праектаў праграм Саюзнай дзяржавы. Праходзіць ён на пляцоўцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Мэта сустрэчы экспертаў - падтрымка таленавітай моладзі ў галіне адукацыі, навукі і інавацыйнай дзейнасці. Лепшыя распрацоўкі інжынернага профілю атрымаюць фінансавую падтрымку, а іх стваральнікі - магчымасць рэалізаваць свае ідэі на міжнароднай пляцоўцы. Навукоўцы і бізнесмены Беларусі і Расіі пазнаёмяць з сусветнымі тэндэнцыямі па развіцці ядзернай энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій, робататэхнікі і нанатэхналогій. Таксама пройдзе бізнес-бой "Лепшы моладзевы інавацыйны праект Саюзнай дзяржавы".