28.01.2016
Беларускія сіноптыкі аб"явілі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаецца ўзмацненне ветру да 20 м/с. Захаваецца адліга. Будзе сыра і хмурна. У шматлікіх раёнах пройдуць ападкі, у асноўным дождж. Месцамі слабы галалёд, на дарогах слізка. Надвор"е, характэрнае для ранняй вясны, паводле прагнозаў сіноптыкаў, прыйшло надоўга. У першы тыдзень лютага таксама чакаецца тэмпература са знакам плюс. Магчымыя туманы, ападкі і галалёд.
Падзяліцца:

Вверх