Праект "Я - Мінск" стартаваў у беларускай сталіцы. На цэнтральных праспектах з"яўляюцца білборды з фатаграфіямі мінчан. Гэта звычайныя гараджане, чыіх імёнаў ніхто не ведае, але сваімі справамі яны прыўносяць значны ўклад у аблічча і дабрабыт сталіцы. Рамантуюць пад"езды, уладкоўваюць дзіцячыя пляцоўкі. На першым этапе вылучана пяць герояў. Мэта праекта - павышэнне сацыяльнай актыўнасці мінчан, змена іх стаўлення да добраўпарадкавання горада. Зараз у мэрыі выбіраюць наступную пяцёрку. Свае ідэі можна дасылаць на афіцыйныя старонкі Мінгарвыканкама ў сацыяльных сетках.