У Брэсцкім раёне ўдалося практычна поўнасцю ўвасобіць у жыццё праект школы будучыні. Усе дакументы (а гэта і дзённікі, і класныя журналы) тут вядуцца ў электронным выглядзе, крэйдавую дошку замяніла інтэрактыўная, а замест аплікацый дзеці майструюць робатаў. Нават свісткі для настаўнікаў фізкультуры майструюць на 3D-прынтары. Дзве трэці настаўнікаў атрымалі сертыфікаты карыстальнікаў камп"ютарнымі тэхналогіямі і зараз ставяць адзнакі і задаюць хатняе заданне пры дапамозе клавіятуры і мышы. Бяспека гарантаваная. У кожнага бацькі і дзіцяці свой ключ доступу, які не дае ўносіць папраўкі ў электронныя дакументы.