04.04.2016
Базавыя падручнікі і падручнікі-навігатары з"явяцца ў беларускіх школах у новым навучальным годзе. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Базавы падручнік неабходны для атрымання агульнага ведання аб прадмеце, якое можа спатрэбіцца дзіцяці ў жыцці. Тым жа, хто захоча вывучаць прадмет больш глыбока, прапануюць розныя дадатковыя матэрыялы і падручнікі на больш складаным узроўні. Яны будуць даступныя на электронных рэсурсах сайта Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Яшчэ адно новаўвядзенне - сувязь падручнікаў паміж сабою. Так, напрыклад, падручнік па матэматыцы звязаны з курсамі фізікі і хіміі.
Падзяліцца:

Вверх