Некалькі буйных выбухаў прагрымела ў Бельгіі. У аэрапорце Бруселя загінулі 17 чалавек, налічваюцца дзясяткі параненых. Выбухі адбыліся ля стоек рэгістрацыі амерыканскай авіякампаніі American Airlines. Таксама паведамляецца аб узрывах у брусельскім метро. Колькасць ахвяр не ўдакладняецца. На ўсіх станцыях метро Бруселя праводзіцца эвакуацыя. Улады не выключаюць магчымасці тэракта. У краіне ўведзены найвышэйшы, чацвёрты ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Ці ёсць сярод ахвяр атак беларусы, пакуль невядома. Пасольства Беларусі ў Бельгіі працягвае сачыць за сітуацыяй.