У Беларусі завяршыліся камандна-штабныя вучэнні. На заключным этапе манеўраў, які праходзіў на палігоне Барысаўскі, удзельнікі разграмілі ўмоўнага праціўніка. У знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання былі задзейнічаныя самалёты Як-130, верталёты Мі-8, а таксама падраздзяленні артылерыі, узброеныя самаходныя ўстаноўкі "Гваздзік". Усяго ў вучэннях прынялі ўдзел больш чым сем з паловай тысяч чалавек.