30.06.2016
У Беларусі завяршаецца падрыхтоўка да Дня Незалежнасці. Учора ля стэлы "Мінск - горад-герой" прайшла апошняя генеральная рэпетыцыя парада. Па праспекце Машэрава ўрачыста прайшлі 150 адзінак тэхнікі і больш за 3 000 вайскоўцаў. За рэпетыцыяй назіралі сотні гледачоў. Па традыцыі мерапрыемства адкрылі курсанты Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. За імі прайшлі салдаты з флагамі Беларусі, Савецкага Саюза, сцягам Перамогі, а таксама штандарамі чатырох франтоў. А далей строй з беларускімі вайскоўцамі і калона расійскіх дэсантнікаў. На рэпетыцыі парад ваеннай тэхнікі змянілі пешыя калоны.
Падзяліцца:

Вверх