27.07.2016
У Беларусі праходзіць выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. У Беларусі завяршаецца фарміраванне ўчастковых выбаркамаў. У выбарчыя камісіі пададзеныя 84 камплекты дакументаў. Больш за ўсё кандыдатаў у Магілёўскай вобласці - 22, а вось у Віцебскай вобласці пакуль прадстаўленыя ўсяго два. Як паведамілі ў ЦВК, у кандыдаты абраныя 63 чалавекі. Аднак неўзабаве ў выбаркамы паступяць дакументы ад партый і шматлікіх ініцыятыўных груп, і лічба павялічыцца. Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 2 па 11 жніўня.
Падзяліцца:

Вверх