19.07.2016
У верасні ў школьнікаў з"явяцца і новыя падручнікі.
У Беларусі пачалі працу школьныя базары. Да 10 верасня магазіны прапануюць пакупнікам разнастайнае ў колеравай гаме і фасонах адзенне, вялікую колькасць мадэляў дзіцячага абутку. Таксама школьна-пісьмовыя і канцылярскія прылады, ранцы і заплечнікі. У верасні ў школьнікаў з"явяцца і новыя падручнікі. Пакуль гэта дзевяць дапаможнікаў для шасцікласнікаў. Яны складзеныя не метадыстамі, а выкладчыкамі. Чакаецца, што тэксту ў іх стане менш, а карт, графікаў і цікавых фактаў - значна больш.
Падзяліцца:

Вверх