Галоўны авіяперавочык Беларусі запусціў новы рэйс з Мінска ў Львоў. Маршрутам скарысталіся як беларусы, так і транзітныя пасажыры. Дарога заняла крыху больш за гадзіну. Ужо на зваротным шляху з афіцыйным візітам у Мінск прыляцеў мэр горада Львова. Кампанія будзе ажыццяўляць рэйсы па маршруце чатыры разы на тыдзень: у аўторак, сераду, чацвер і суботу. Агульная колькасць пералётаў, што выконваюцца перавозчыкам у гарады Украіны, вырасла да 60-ці за тыдзень. Кіеў, Харкаў, Адэса, а зараз яшчэ і Львоў.