Самая запатрабаваная спецыяльнасць - інфармацыйныя тэхналогіі.
Міністэрства адукацыі падвяло вынікі ўступнай кампаніі. У Беларусі за кошт сродкаў бюджэту будуць вучыцца 27 тысяч абітурыентаў. Самая запатрабаваная спецыяльнасць - інфармацыйныя тэхналогіі. А самы высокі прахадны бал - на факультэт міжнародных адносін у БДУ. Запоўненыя і ўсе месцы на завочнай форме навучання. Як паказалі вынікі кампаніі, павялічылася колькасць замежных грамадзян, якія жадаюць атрымаць адукацыю ў беларускіх ВНУ.