У Беларусі на гэтым тыдні ўвядуць абмежаванні на пасылкі і ўвоз тавараў з-за мяжы. Атрымаць бандэроль без выплаты мыты можна будзе коштам да 22 еўра і вагой да 10 кілаграмаў. Ліміты ўводзяць і для тых, хто будзе перасякаць мяжу часцей чым раз за квартал. Бязмытна можна будзе прывезці тавар не больш, чым на 300 еўра або вагой да 20 кілаграмаў. За перавышэнне прыйдзецца заплаціць мытную пошліну, збор і ПДВ. А тыя, хто будуць выязджаць за мяжу радзей, чым раз за тры месяцы, змогуць правезці для асабістага карыстання тавараў на паўтары тысячы еўра і вагой 50 кілаграмаў. Новыя нормы ўступаюць у сілу 14 красавіка.