Сёння ўступае ў сілу новы закон аб занятасці насельніцтва. Паводле дакумента, максімальны тэрмін знаходжання на ўліку па беспрацоўі скарочаны да паўтара года. Павышана матывацыя па пошуку рабочага месца. Калі служба занятасці выдае накіраванне на працаўладкаванне, з"явіцца да наймальніка неабходна на працягу двух рабочых дзён і абавязкова інфармаваць дзяржорганы аб выніках пошуку працы. Пры гэтым памеры дапамогі па беспрацоўі засталіся ранейшымі - да дзвюх базавых велічынь.