У Беларусі праходзяць спаборніцтвы электронных праектаў у сферы медыцыны. Такая незвычайная тэматыка заяўлена ўпершыню. Стандартны набор удзельнікаў адной каманды - урач, праграміст і інжынер. Усяго ўдзельнічаюць больш як паўсотні каманд. На галоўны прыз прэтэндуюць каля 100 распрацовак.
Конкурс "Беларусь - стартап" праходзіць у нашай краіне штогод. Нягледзячы на тое, што на гэты раз праекты выключна медыцынскія, цікавыя яны могуць быць многім. Самыя перспектыўныя кірункі ў ІТ-медыцыне сёння - гэта генная інжынерыя, 3D-друк органаў і пераносныя гаджэты для назірання за здароўем у рэжыме рэальнага часу. Фінал адбудзецца 2 ліпеня, у ім прымуць удзел айчынныя і замежныя інвестары.