У Беларусі адпускаюцца цэны на сацыяльна значныя прадукты харчавання. Сярод іх - мяса, малако, хлеб, яйкі. Пастанова Саўміна ўступае ў сілу заўтра. Як паведамілі ў Міністэрстве гандлю, вытворца будзе сам вырашаць, па якой цане пастаўляць тавар у гандлёвы аб"ект, а магазін, у сваю чаргу, якую ўстанаўліваць надбаўку. Аднак Мінгандаль захавае за сабой права ўводзіць абмежаванні, але не больш як на 90 дзён на працягу года. Індэкс спажывецкіх цэн, як чакаюць у Мінгандлю, па выніках года не будзе перавышаць 112 %. Такі рост быў і за мінулы год.