У Беларусі ўвесну прэзентуюць каталог спецыяльнасцяў будучыні. Яны з"явяцца ў ВНУ пасля 2021 года. Гаворка ідзе пра суперсучасныя прафесіі, звязаныя з распрацоўкай беспілотных канструкцый, робататэхнікай, лазернай хірургіяй і гэтак далей. Ужо сёння ў Беларусі больш за 90 000 студэнтаў прымаюць удзел у навуковых даследаваннях. У многіх сферах менавіта маладыя навукоўцы займаюць першыя пазіцыі.