20.06.2016
У Беларусі стане больш проста атрымаць статус бежанца. Працэдуру спросцяць ужо ў наступным годзе, заявілі прадстаўнікі МЗС нашай краіны на сустрэчы, прысвечанай Сусветнаму дню бежанцаў. Лік вымушаных перасяленцаў на планеце складае 65 мільёнаў чалавек. Высокім застаецца паток мігрантаў і ў Беларусь. У асноўным гэта выхадцы з Украіны. У 2014 годзе было разгледжана 800 хадайніцтваў, у 2015 - 1200, а з пачатку 2016 года па статус бежанца звярнуліся каля 230 чалавек.
Падзяліцца:

Вверх