01.02.2016
У Беларусі вызначаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму. З лютага ён складае 1 мільён 591 тысячу рублёў у сярэднім на душу насельніцтва. Гэты нарматыў будзе дзейнічаць да канца красавіка.Павелічэнне бюджэту паўплывае на памеры дзяржаўных дапамог для сем"яў, якія выхоўваюць дзяцей. Павялічыцца і сума выплат для бацькоў, якія знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску. Акрамя таго, прыбаўка чакае пенсіянераў: новыя параметры бюджэту вызначаюць памеры працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і даплаты да іх.
Падзяліцца:

Вверх