26.02.2016
95% крымінальных спраў суды разглядаюць у тэрмін да двух месяцаў.
Пераход да адзінай судовай сістэмы і вызваленне ад неўласцівых функцый дазваляе значна спрасціць работу сістэмы і ў найкароткія тэрміны разглядаць справы, адзначылі ў Вярхоўным Судзе Беларусі. Толькі за апошні год каля 70 спраў за месяц прыпадала на суды агульнай юрысдыкцыі, на эканамічныя - больш як 150. Пры гэтым 95% спраў былі вырашаны ў тэрмін да двух месяцаў. Знізіць нагрузку маюць намер кадравым размеркаваннем. Частку спраў будуць накіроўваць у абласныя суды. Таксама ўводзіцца сістэма электронных павестак па SMS і электроннай пошце замест папяровых паведамленняў.
Падзяліцца:

Вверх