Беларусь стала першай краінай у Еўропе, дзе ўдалося скараціць перадачу ВІЧ і туберкулёзу да ўзроўню, які не ўяўляе пагрозы грамадскаму здароўю. Гэта сёння стала вядома на вялікім медыцынскім форуме ў Мінску. Прадстаўнікі міністэрстваў аховы здароўя 12-ці краін Усходняй Еўропы і Азіі падпісалі пагадненне па ВІЧ і туберкулёзе, якое прадугледжвае пашырэнне доступу да якасных і недарагіх прэпаратаў. Таксама на форуме замежных партнёраў узнагародзілі медалём Францыска Скарыны і граматай Савета Міністраў Беларусі.