26.10.2015
У Беларусі стартуе шырокамаштабны праект у галіне медыцыны і аховы здароўя "Белмед". Мэты - прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя. На аснове перадавых методык і лепшага сусветнага вопыту ў нашай краіне з"явяцца так званыя здаровыя гарады. Таксама сродкі пойдуць на барацьбу з ракам малочнай залозы, паніжэнне і прафілактыку дзіцячага траўматызму. Агульная сума праекта перавышае 4 мільёны даляраў. Фінансаванне будзе ісці з боку Еўрасаюза і агенцтваў ААН.
Падзяліцца:

Вверх