13.06.2016
У Беларусі пачаўся асноўны этап уступнай кампаніі - цэнтралізаванае тэсціраванне. Сёння больш за 20 тысяч абітурыентаў здавалі беларускую мову. На выкананне тэста (а гэта 40 заданняў) ім адвялі дзве гадзіны. У кожным пункце тэсціравання, акрамя прыёмнай камісіі, за парадкам сочаць яшчэ і эксперты дзяржкамісіі - іх сёлета больш чым 200 чалавек.Пры ўваходзе на тэст усе прайшлі кантроль. У аўдыторыі, як і раней, пад забаронай усё, акрамя пашпарта, пропуску і чорнай геліевай ручкі. На дадзены момант ніякіх парушэнняў не зафіксавана.
Падзяліцца:

Вверх