Перад каляднымі і навагоднімі святамі ў Беларусі стартавала акцыя "Нашы дзеці". Па традыцыі кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады наведаюць прыёмныя і апякунскія сем"і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтры рэабілітацыі і дзіцячыя бальніцы. Ні адно дзіця ў святочныя дні не застанецца без увагі і падарункаў. А 24 снежня галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі збярэ паўтары тысячы дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі.