04.07.2016
У радзільных дамах краіны стартавала акцыя "Белая Русь з любоўю да дзяцей". Грамадскае аб"яднанне віншуе ўсіх мам, якія нарадзілі дзяцей 3 ліпеня, у Дзень рэспублікі. Акцыя праходзіць ужо не першы год, падарункі за гэты час атрымалі больш за дзве тысячы маладых мам. Паводле іх слоў, нараджэнне дзіцяці - само па сабе знакавая падзея, а ў такі дзень яно і ўвогуле становіцца асаблівым. Сёлета толькі ў Гомельскай вобласці з"явіліся на свет 30 малых, чый дзень нараджэння супаў з галоўным святам краіны. Усяго ж у рэгіёне за тры першыя месяцы года на свет з"явіліся 6 тысяч немаўлятаў.
Падзяліцца:

Вверх