11.01.2016
Сямейны капітал 10 тысяч долараў выплачваецца пры нараджэнні, усынаўленні трэцяга або наступных дзяцей.
З увядзеннем сямейнага капіталу ў Беларусі стала нараджацца значна больш другіх і наступных дзяцей. Па выніках 9 месяцаў мінулага года, больш за палову нованароджаных маюць старэйшых брацікаў і сястрычак. Такую статыстыку напярэдадні агучыла Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар"яна Шчоткіна. Нагадаем, з мінулага года ў сілу ўступіў указ Прэзідэнта аб сямейным капітале. Паводле дакумента, на трэцяга і наступных дзяцей у сям"і дзяржава адкрывае рахунак на 10 тысяч долараў. Дэпазіты беларусаў на сямейны капітал ужо склалі 115 млн долараў.
Падзяліцца:

Вверх