12.05.2016
Дзяржкамісія па кантролі ўступнай кампаніі створана ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў напярэдадні Прэзідэнт. У яе складзе - члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працаўнікі кантралюючых органаў. Старшыня - віцэ-прэм"ер Наталля Качанава. Камісія будзе кантраляваць падрыхтоўку і правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання і іншых форм уступных выпрабаванняў, а таксама падаванне абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні.
Падзяліцца:

Вверх