03.12.2015
Дэпутаты адобрылі праект Кодэкса аб культуры. Аналага дакументу ў свеце няма.
Палата прадстаўнікоў адобрыла ў першым чытанні змяненні ў закон аб вымушанай міграцыі. Сярод асноўных навацый - спрашчэнне працэдуры атрымання статусу бежанца. Тэрміны разгляду хадайніцтваў скароцяцца. Разам з тым кантроль за добрасумленнасцю бежанцаў вырасце. Толькі сёлета больш за тысячу іншаземцаў звярнуліся да ўладаў з просьбай даць ім статут бежанца. Сёння ж дэпутаты прынялі праект Кодэкса аб культуры. Дакумент прадугледжвае комплекснае і сістэмнае рэгуляванне грамадскіх адносінаў у сферы культуры. Аналага гэтаму дакументу ў свеце пакуль няма.
Падзяліцца:

Вверх