10.10.2016
Беларусь застаецца ва ўладзе непагадзі. Паводле даных сіноптыкаў, складаныя метэаўмовы сёння захаваюцца. Па ўсёй краіне чакаюцца моцныя ліўні з парывамі ветру да 18 метраў за секунду. Тэмпература паветра не перавысіць 10 градусаў. Тым часам пацяпленне чакаецца ў кватэрах мінчан. Ацяпленне ў жылых дамах беларускай сталіцы, у адрозненне ад рэгіёнаў, пачнуць уключаць толькі сёння. Цалкам падключыць жылы фонд абяцаюць за тры дні.
Падзяліцца:

Вверх