Няўстойлівае надвор"е затрымаецца ў Беларусі яшчэ як мінімум на тыдзень. Сіноптыкі практычна на кожны дзень прагназуюць спякоту і навальніцу. Месцамі - да 30 градусаў. Жнівень сёлета будзе больш цёплым, чым звычайна. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1 градус вышэйшай за кліматычную норму.