06.05.2016
У Беларусі сёння стартавалі афіцыйныя мерапрыемствы да Дня Перамогі. Усяго па краіне пройдзе каля тысячы тэматычных сустрэч. Цэнтральная падзея - патрыятычная акцыя "Беларусь памятае" пройдзе 9 мая на Плошчы Перамогі ў Мінску. Сёння ў Палацы Рэспублікі арганізавалі ўрачысты сход і канцэрт. У першай палове дня ў сталічным скверы Садружнасці ўшанавалі памяць воінаў-казахстанцаў, якія змагаліся за вызваленне Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай.
Падзяліцца:

Вверх